Вы тут

Навука на пальцах


У Беларускім дзяржаўным універсітэце дадзены старт новаму праекту «Навука на пальцах». Ён пройдзе ў фармаце навуковых сустрэч студэнтаў: асноўным прынцыпам зносін стане свабоднае і даступнае выкладанне зместу навуковых даследаванняў.

Дакладчыкамі будуць выступаць студэнты БДУ, а іх слухачамі могуць стаць прадстаўнікі ўсіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. На сустрэчах плануецца разгледзець шырокае кола актуальных пытанняў з гуманітарных, прыродазнаўчых і дакладных дысцыплін. Тэмы дакладаў — ад ядзернай фізікі да нанатэхналогій. Галоўнай умовай прэзентацыйных матэрыялаў з'яўляецца іх даступнасць для разумення студэнтамі, якія навучаюцца на няпрофільных спецыяльнасцях. Гэта дазволіць пашырыць светапогляд усіх удзельнікаў праекта і забяспечыць іх сучаснымі ведамі з розных абласцей.

Ідэя стварэння праекта належыць Студэнцкаму савету па якасці адукацыі БДУ і абумоўлена імклівым ростам аб'ёму інфармацыйных плыняў. Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 1 красавіка на электронны адрас: sko_nayka@maіl.ru.Першая сустрэча запланавана на 29 красавіка, і пройдзе яна ў аўдыторыях фізічнага факультэта БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.