Вы тут

Хто паедзе на дзіцячае «Еўрабачанне-2015»


26 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015». Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

Адзначым, што сёлета арганізатары дапусцілі да праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў, у якіх заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў палажэнні конкурсу. Іх колькасць склала 41 чалавек. У ліку прэтэндэнтаў былі як сольныя выканаўцы, так і дуэты і калектывы. Праслухоўванне прайшло ў студыі гуказапісу Белтэлерадыёкампаніі. Фіналістамі адборачнага тура па выніках праслухоўвання сталі: ансамбль «Заранак», Зінаіда Купрыяновіч, Ангеліна Васілеўская, гурт «Нясумны ўзрост», Елізавета Мураўёва, Аляксандр Маханькоў, Марыя Новік — удзельнікі з Мінска, Руслан Асланаў з Мінскай вобласці, а таксама Елізавета Козак і Алена Тоўсцік з Кобрына, Марыя Магільная з Магілёва.

Фінальнае шоу ў прамым эфіры на «Беларусь 1» запланавана на 21 жніўня. Пераможца нацыянальнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2015» у лістападзе ў Сафіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.