Вы тут

9 фактаў пра Мэрылін Манро


Бландзінка ўсіх часоў і народаў, сэкс-сімвал ХХ стагоддзя — гэта Мэрылін Манро. Легендарны жаноцкі вобраз капіруе і яшчэ будзе капіраваць не адно пакаленне актрыс і звычайных жанчын. Яна не проста стала эталонам, яна сама стварыла яго з сябе. Жыццё яе было незвычайным, яркім, захапляльным і абарвалася раптам, як у звыш'яркіх зорак.

2-15

1. Манро ўспрымалі толькі як вельмі прыгожую, але не занадта разумную актрысу, нават лічылі дурной бландзінкай (яна, між іншым, ненавідзела гэты стэрэатып). Аднак яе ІQ складаў 168 балаў.

2.Мэрылін шмат увагі надавала самаадукацыі і прачытала многа кніг. Яе асабістая бібліятэка на час смерці складалася з больш чым 400 тамоў, сярод аўтараў былі Фрэйд, Талстой, Фіцджэральд, Дастаеўскі, Камю, Джойс і іншыя.

3.Дзядуля Мэрылін (Оціс Манро) памёр ад агульнага парэзу (прыдуркаватасць, форма душэўнай хваробы), маці Мэрылін на працягу многіх гадоў ляжала ў псіхіятрычным шпіталі.

4. У канцы Другой сусветнай вырашылі: найлепшым маральным стымулам для салдат стануць здымкі сімпатычных дзяўчат з заводаў, якія пакажуць, як яны робяць свой уклад у барацьбу з ворагам. На заводзе фатограф Дэвід Кановер убачыў 19-гадовую шатэнку Норму Джын Догерці, якая займалася праверкай парашутаў і афарбоўкай самалётаў. Пасля фотасесіі ён вырашыў, што з Нормы атрымаецца выдатная мадэль. Менавіта гэтыя першыя здымкі летам 1945 года лічаць яе першымі крокамі да славы.

5. Падчас здымак карціны «Сверб сёмага года» адносіны Манро і яе другога мужа — бейсбаліста Джо Дзі Маджыа — усё больш пагаршаліся з-за яго рэўнасці. Тады Мэрылін запрасіла яго на здымкі, каб той пераканаўся, што ўсё ў парадку. Але якраз у той дзень здымалася легендарная сцэна з патокам паветра з вентыляцыйнага люка, які падымае ўверх спадніцу Мэрылін. Джо быў у лютасці, і неўзабаве іх дзевяцімесячны шлюб распаўся.

6.Большасць рэжысёраў скардзіліся на тое, што з Манро немагчыма было працаваць. Яна пастаянна забывалася і блытала словы, спазнялася на здымкі або зусім знікала на некалькі дзён. Патрабавалася 20-40 дубляў, каб атрымаўся добра эпізод.

7. У апошні дзень здымак акцёр фільма «Непрыкаяныя» Кларк Гейбл заявіў: «Госпадзе Ісусе! Я шчаслівы, што гэты фільм нарэшце дазняты! Манро давяла мяне да сардэчнага прыступу». На наступны дзень Гейбл атрымаў інфаркт міякарда і праз 11 дзён памёр.

8. Існуе шырока распаўсюджаны міф, што Манро падпілоўвала абцас на адной з туфляў на паўсантыметра, каб дамагчыся сваёй знакамітай віхляючай паходкі, як у фільме «У джазе толькі дзяўчаты». На самай справе яна гэтага не рабіла, а такой паходкі актрыса дамаглася падчас здымак у фільме «Ніягара».

9.Мэрылін Манро зрабіла некалькі пластычных аперацый. Хірургі выправілі яе нос, змянілі форму падбародка і вырашылі праблему з валасамі, якія раслі трохкутным выступам на лбе.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.