Вы тут

Юрыспрудэнцыя не здае пазіцыі


Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвёў вынікі ўступнай кампаніі.

У гэтым годзе дакументы на ўсе формы навучання сюды падалі 498 чалавек, а залічана было 195 навучэнцаў. З іх на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі на аснове базавай адукацыі былі залічаны 25 чалавек. Конкурс сярод прэтэндэнтаў склаў 6,4 чалавека на месца, а прахадны бал — 9,5 (у 2014-м — 9,3).

На дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі на аснове сярэдняй адукацыі залічана таксама 25 чалавек. Конкурс склаў 3,1 чалавека на месца. Прахадны бал — 16,8.

На завочную бюджэтную форму прынята 15 вучняў. Конкурс для іх склаў 1,5 чалавека на месца. Прахадны бал — 12,6.

На дзённую платную форму атрымання адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі было пададзена 118 заяў. Навучацца тут будуць 75 чалавек. Такім чынам на адно месца было зарэгістравана 1,6 прэтэндэнта. Прахадны бал склаў 8,3.

На дзённую платную форму атрымання адукацыі на аснове сярэдняй адукацыі з 42 ахвотных у Юрыдычны каледж прынята 25 чалавек. Конкурс склаў 1,7 чалавека на месца. Для навучання на платнай форме абітурыентам неабходна было набраць не менш як 13,6 бала.

На завочную платную форму навучання залічана яшчэ 30 чалавек. Тут утварыўся конкурс 2,5 чалавека на месца (у 2014 годзе быў 1,5). Прахадны бал — 7,6.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.