Вы тут

Як лячыць... невылечны псарыяз?


Многія вядомыя людзі, напрыклад, Сталін, Ракфелер, Чэрчыль, пакутавалі ад захворвання, прычыны якога дагэтуль канчаткова не ўстаноўлены. Адным з самых распаўсюджаных захворванняў скуры з'яўляецца псарыяз, або лускаваты лішай. Штогод колькасць такіх хворых павялічваецца на 17 працэнтаў.

7-261

— Для гэтага хранічнага захворвання скуры, пазногцяў і суставаў характэрны сып і ружовыя бляшкі, пакрытыя белымі лускамі, — кажа ўрач-дэрматолаг, загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Таццяна КРЫШТОПЕНКА. — Абвастраецца найчасцей восенню і зімой, але ў некаторых і летам. Гэтыя бляшкі могуць узнікаць і размяшчацца ў любым месцы скуры — на валасістай частцы галавы, далонях, падэшвах, палавых органах і г.д. Пашкоджанне скуры можа быць нават татальным. Псарыяз бывае як у груднічкоў, так і ў старых, аднак часцей выяўляецца ў 18-20-гадовых дзяўчат і юнакоў.

Псарыяз лічыцца спадчынным захворваннем з цэлым комплексам прычын — імуналагічныя зрухі, парушэнне абмену рэчываў, эндакрынныя і неўралагічныя расстройствы, стрэс.

Звычайна навакольныя баяцца заразіцца ад такіх хворых. Але гэта беспадстаўныя страхі, бо псарыяз — гэта не інфекцыя.

Што можа справакаваць абвастрэнне? Алкаголь (піва, шампанскае, моцныя спіртныя напоі). Яшчэ шакалад або прадукты, якія змяшчаюць воцат, перац. Галоўны сімптом — сверб, які будзе мацнейшы там, дзе больш бляшак.

Псарыяз можа слабець без нейкай асаблівай прычыны, але ніколі не знікне канчаткова. Часта пашкоджваюцца гэтым захворваннем і пазногці на руках, нагах (пры гэтым скура можа быць чыстай) — яны патаўшчаюцца, пад пазногцевай пласцінай з'яўляюцца чырванаватыя плямы.

Лячэнне скіравана на падаўленне запаленчай рэакцыі скуры. Трэба разумець, што нават пры пераходзе ў схаваны стан хвароба ніколі не знікне, бо на скуру ўсё роўна будуць уздзейнічаць біяхімічныя, функцыянальныя і імуналагічныя змяненні.

Мазі і крэмы. Для змяншэння запалення, свербу, змякчэння скуры прымяняюцца саліцылавая мазь, прэпараты нафталану, дзёгцю, гарманальныя мазі. Крэмы прызначаюцца пры высыпаннях на твары, ласьёны — пры пашкоджанні валасістай часткі галавы, аднак мазі — найбольш часта. Сродкі, якія змяшчаюць гармоны, нельга прымяняць працяглы час і на вялікіх участках. Перыядычнасць іх выкарыстання павінен устанавіць урач-дэрматолаг, бо бескантрольнае ўжыванне выклікае новыя праблемы — моцную сухасць скуры, кантактную форму дэрматыту, алергію, інфекцыйныя пашкоджанні.

Ультрафіялет. Пры яго правільным выкарыстанні псарыяз спыняе распаўсюджанне, а сімптомы, якія з'явіліся раней, пакрысе заціхаюць.

Фотахіміятэрапія — адна з самых эфектыўных методык лячэння. Эфект заснаваны на ўздзеянні ўльтрафіялетавых промняў пэўнай даўжыні хвалі і ўжыванні лекаў-фотасенсібілізатараў.

Вузкапалосная фотатэрапія (ультрафіялетавыя промні пэўнай даўжыні хвалі).

Лазернае ўздзеянне.

Інтэрферэнц-тэрапія (апарат «Псарыямед»), індуктатэрмія, квантавая гематэрапія.

Бальнеалячэнне — ванны з аксідатам торфу, сапрапелевыя, з марской соллю.

Аплікацыі сакскай гразі, парафіналячэнне.

Медыкаментозныя прэпараты. Седатыўныя, антыгістамінныя (пры моцным свербе), дыурэтыкі, нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі, імунамадулятары, прэпараты, якія паляпшаюць перыферычны кровазварот, гепатапратэктары.

Вітаміны. А, B6, B12, C, D, E.

Дыета. Рэкамендуецца ўжываць больш свежых фруктаў і гародніны, менш бялковай ежы, але тут патрэбны індывідуальны падыход. Алергія і адчувальнасць да прадуктаў маюцца толькі ў некаторых хворых.

Рэжым. Сон — 9-10 гадзін у суткі. Пазбягаць пераахалоджвання і прастуды.

Пры цяжкіх формах прызначаюцца цытастатыкі (метатрэксат, сандымун). Пры эксудатыўным псарыязе прымяняецца гемасорбцыя, плазмаферэз

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.