Вы тут

4G запушчана ў Мінску


Першы інфраструктурны аператар beCloud запусціў у эксплуатацыю сетку LTE Advanced (LTE Release 10).

smart

Спачатку мінчане, а пасля жыхары абласных цэнтраў і буйных раённых гарадоў змогуць карыстацца паслугамі 4G — мабільнай сувяззю чацвёртага пакалення, якая прыходзіць на змену 3G.

Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю забяспечыў інфраструктурны аператар — СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», які працуе пад брэндам beCloud. Выкарыстоўваць гэтыя магчымасці можа любы зацікаўлены аператар. «Мабільныя ТэлеСістэмы» сталі першымі, хто правёў неабходную мадэрнізацыю.

Стварэнне адзінай сеткі сотавай электрасувязі па тэхналогіі LTE рэалізуецца ў адпаведнасці з інвестыцыйным праектам «Стварэнне і эксплуатацыя аб'ектаў інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры з выкарыстаннем найноўшых тэлекамунікацыйных тэхналогій і тэхналогій апрацоўкі даных», а таксама Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2012 года «Аб умовах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій».

Паводле слоў генеральнага дырэктара beCloud Сяргея ПАБЛАГУЕВА, асноўнай сёння лічыцца ўдасканаленая тэхналогія LTE Advanced, якая дазваляе перадаваць не толькі даныя, але і голас. На момант пачатку работы сталічнай сеткі LTE пакрыццё забяспечаць 150 базавых станцый. У наступным годзе тэхналогія будзе ўдасканальвацца ў Мінску і прыйдзе ў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна і Магілёў, а да 2020 года — у райцэнтры з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек.

На пачатку LTE Advanced будзе працаваць у дыяпазоне
1800 МГц, пазней — 2600 МГц.

Генеральным падрадчыкам праекта стала кампанія «Бел Хуавэй Тэхноладжыс», якая забяспечыла пастаўку абсталявання, яго мантаж і пусканаладачныя работы і здала заказчыку гатовыя для эксплуатацыі сістэмы.

«Хуткасці ў сетцы LTE Advanced будуць значна вышэйшымі, чым у сетцы 3G, — адзначае намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях beCloud Міхаіл ДУКА. — Сярэднія хуткасці будуць складаць каля 30 Мбіт/с, але ніякіх абмежаванняў для дасягнення 100-140 Мбіт/с у абанентаў не будзе. Праўда, трэба ўлічваць, што рэальныя паказчыкі хуткасці будуць залежаць ад аддаленасці абанента ад базавай станцыі, якасці карыстальнікаў, якія адначасова знаходзяцца ў зоне дзеяння базавай станцыі і жадаюць атрымаць доступ у інтэрнэт, якасці і класа тэлефона, планшэта і інш».

Сёння ў свеце налічваецца 442 LTE-сеткі, запушчаныя ў камерцыйную эксплуатацыю ў 147 краінах.

Тэрміны LTE і 4G не з'яўляюцца сінонімамі. 4G — чацвёртае пакаленне мабільнай сувязі з высокай хуткасцю перадачы даных і павышанай якасцю галасавой сувязі. LTE — адна з такіх тэхналогій, якая мае на ўвазе толькі перадачу даных. LTE па сваіх тэхнічных характарыстыках не адпавядае патрабаванням 4G. Таму сёння асноўнай лічыцца ўдасканаленая тэхналогія LTE Advanced.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.