Вытворца аўтамабіляў Volkswagen пагадзіўся выплаціць уладам ЗША 4,3 млрд долараў для ўрэгулявання "эмісійнага скандалу".
Нямецкая кампанія таксама заявіла, што прызнае віну ў парушэнні некаторых амерыканскіх законаў.
Прадстаўнікі Volkswagen паведамілі, што знаходзяцца на завяршальным этапе перамоваў аб мiравым пагадненнi з амерыканскім міністэрствам юстыцыі і мытнай службай.
Выніковае пагадненне яшчэ павінна быць афіцыйна адобрана кіраўнікамі і назіральным саветам кампаніі; чакаецца, што гэта адбудзецца ў бліжэйшыя дні.
Па словах прадстаўнікоў Volkswagen, гаворка ідзе аб канкрэтным праекце пагаднення з амерыканскімі ўладамі, які прадугледжвае крымінальныя і адміністрацыйныя штрафы на агульную суму 4,3 млрд долараў, а таксама прызначэнне незалежнага органа для назірання за кампаніяй на працягу наступных трох гадоў.
Штрафы на суму 4,3 млрд долараў азначаюць, што ў агульнай складанасці выдаткі кампаніі ў сувязі са скандалам перавысяць 19,2 млрд долараў.
Да гэтага Volkswagen дамовіўся аб выплатах 15 млрд долараў для ўрэгулявання канфлікту з прыродаахоўнымі ўладамі і ўладальнікамі аўтамабіляў у ЗША.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.