Вы тут

На спадарожніку Сатурна выяўлены прыдатныя для жыцця ўмовы


Вучоныя Нацыянальнага аэракасмічнага агенцтва ЗША (NАSА) выявілі на спадарожніку Сатурна — Энцэладзе — умовы, якія могуць быць прыдатнымі для існавання жывых арганізмаў. Адпаведны артыкул апублікаваны ў пятніцу, 14 красавіка, у часопісе Sсіеnсе, а напярэдадні астраномы NАSА далі прэс-канферэнцыю, расказаўшы аб атрыманай у рамках місіі «Касіні» інфармацыі.


«Мы падышлі максімальна блізка, калі параўноўваць з папярэднімі даследаваннямі, да ўстанаўлення месца з элементамі, неабходнымі для жывога асяроддзя. Атрыманыя вынікі паказваюць на ўзаемазвязаны характар навуковых місій NАSА, якія набліжаюць нас да адказу на пытанне — адны мы ці не», — заявіў прадстаўнік агенцтва Томас Цурбухен.

Паводле высноў навукоўцаў, на Энцэладзе ў выніку гідратэрмальных працэсаў на дне яго акіяна ўтвараецца вялікая колькасць вадароду. Калі там ёсць мікробы, то яны могуць выкарыстоўваць злучэнне вадароду з вуглякіслым газам (які таксама ёсць у акіяне) як крыніцу энергіі. Навукоўцы параўноўваюць гэты хімічны працэс — метанагенез, паколькі ў выніку ўтвараецца метан, — з працэсамі, якія адбываліся ў старажытных акіянах Зямлі і якія служылі крыніцай энергіі для першых зямных відаў жыцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.