Каманда студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ заняла першае месца ў намінацыі “Паказальныя выступленні" на Міжнародным конкурсе па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа (Jessup International Law Moot Court Competition). Вынікі прэстыжнага інтэлектуальнага спаборніцтва падвялі ў Вашынгтоне.
У склад каманды ФМА увайшлі трэцякурсніца Ліліт Ерыціян і чацвёртакурсніцы Маргарыта Змачынская, Лізавета Чаканава і Дар'я Богдан. У намінацыі “Паказальныя выступленні” акрамя каманды-пераможцы вызначаліся таксама лепшы прамоўца і лепшая пісьмовая пазіцыя. У прамоўніцкім мастацтве лідарам прызнана студэнтка БДУ Дар'я Богдан.
Нашы суайчынніцы спаборнічалі ў сваёй катэгорыі са зборнымі з 17 краін. “Залатое” выступленне беларусак дазволіла ім абысці студэнтаў з Парыжскага ўніверсітэта Сарбоны (Францыя), Універсітэта Вероны (Італія), Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча), Кіеўскага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі і іншых.
Конкурс праходзіць па гульнявой мадэлі судовага разбірацельства ў Міжнародным судзе ААН. Вучэбная справа тычылася справядлівага выкарыстання водных рэсурсаў, права на ваду і адказнасці за яго парушэнне, а таксама абароны культурных каштоўнасцяў.
Усяго ў ЗША выступілі студэнты з універсітэтаў больш чым з 90 краін свету.
Адзначым, што ў мінулым годзе студэнткі ФМА БДУ занялі на Міжнародным конкурсе па міжнародным праве імя Джэсапа другое месца ў намінацыі “Пісьмовае выкладанне прававой аргументацыі”.
Даведка:
Конкурс па міжнародным праве імя Філіпа Джэсапа быў заснаваны ў 1957 годзе. Гэта самае прэстыжнае ў свеце спаборніцтва па міжнародным публічным праве, свайго роду “алімпійскія гульні” для будучых юрыстаў. У конкурсе штогод удзельнічае каля 2 000 студэнтаў з больш чым 550 універсітэтаў. У 2017 годзе ўдзел у ім узялі студэнты з універсітэтаў больш чым 90 краін. Пераможцамі конкурсу ў розныя гады станавіліся прадстаўнікі Індыі, Расіі, Аўстраліі, Калумбіі, Паўднёвай Афрыкі, Сінгапура, Філіпін, Вялікабрытаніі і ЗША.
Надзея НІКАЛАЕВА
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.