Вы тут

Сіняя крывавая суперпоўня. Відэатрансляцыя


Жыхары Зямлі 31 студзеня змогуць стаць відавочцамі рэдкай з'явы - супадзення адразу трох астранамічных падзей, звязаных з Месяцам, у адзін дзень. Гаворка ідзе пра суперпоўню, поўнае месячнае зацьменне і так званы блакітны Месяц.


- У сераду з 14.48 да 18.11 па мінскім часе адбываецца поўнае зацьменне Месяца. У Мінску спадарожнік Зямлі ўзыдзе над гарызонтам на 17.49. Поўную фазу мы не ўбачым, а толькі асобную і нізка над гарызонтам. Але ўсё ж, калі Месяц выгляне з-за аблокаў, а сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор'е, ён будзе асабліва вялікі, і мы зможам назіраць Суперпоўню. У гэты дзень Месяц будзе знаходзіцца паблізу пункту перыгею (бліжэйшая да Зямлі кропка арбіты Месяца). Яе бачны дыяметр павялічыцца прыкладна на 8%, - распавёў загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.

Суперпоўняй называюць момант, калі поўны Месяц падыходзіць да Зямлі на адлегласць бліжэй за 362 000 кіламетраў. Яна бывае кожны год, але блізкія супадзенні дзвюх патрэбных з'яў (перыгея і поўні) бываюць даволі рэдка. У гэтым месяцы суперпоўня ўжо была. Першая і самая блізкая адбылася 2 студзеня.

Падчас зацьмення 31 студзеня Месяц будзе размяшчацца ў сузор'і Рака і пройдзе праз паўднёвую частку цені Зямлі. Паўночны край Месяца, сам па сабе дастаткова цёмны, апынецца практычна ў цэнтры ценю.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.