Вы тут

Дзевяць гадоў судоў з-за баклажана


Жыхар Iталii, якi дзевяць гадоў таму быў абвiнавачаны ў выкраданнi баклажана, дабiўся адмены прысуду, паведамляе выданне The Local.


У 2009 годзе на прыватным полi непадалёк ад горада Лечэ на поўднi Iталii злавiлi 49-гадовага мужчыну з вядром, у якiм ляжаў баклажан. Ён расказаў палiцэйскiм, што з-за адсутнасцi заробку яму давялося скрасцi агароднiну, каб накармiць дзiця. Суд не палiчыў гэта змякчальнай акалiчнасцю i прысудзiў выкрадальнiка да пяцi месяцаў турэмнага зняволення i да штрафу ў 500 еўра. Пазней тэрмiн скарацiлi да двух месяцаў, а суму штрафу — да 120. Мужчына працягнуў судзiцца i дайшоў да апошняй iнстанцыi — касацыйнага суда ў Рыме. Гэты суд цалкам адмянiў прысуд i раскрытыкаваў суддзяў, якiя не ўлiчылi бядотнае фiнансавае становiшча падсуднага i дапусцiлi пустое марнаванне дзяржаўных сродкаў. Мужчына карыстаўся паслугамi грамадскiх абаронцаў, на якiх за час цяжбы пайшло 7—8 тысяч еўра

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.