Аб гэтым заявіў падчас размовы з журналістамі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, падводзячы вынікі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Расіі.
Мерапрыемства — пляцоўка, каб “зверыць гадзіннікі” па выкліках на міжнароднай арэне і пытаннях супрацоўніцтва. На сустрэчы абмяркоўвалася партнёрства ў інтэграцыйных саюзах на Еўразійскай прасторы, СНД, АДКБ і структурах АБСЕ і ААН. Таксама ў фокусе ўвагі — праблема міжнароднай бяспекі.
Адзначыў Уладзімір Макей асаблівую інтэнсіўнасць дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях у бягучым годзе. Міністр замежных спраў звярнуў увагу, што традыцыйна сустрэчы з расійскімі калегамі праходзяць у “цёплай, сяброўскай атмасферы”.
Не зняты да канца з двухбаковага парадку дня пытанні эканомікі — урэгуляванне моманту, звязанага з падатковым манеўрам у Расіі і нафтаздабычай. Яны на+прамую ўплываюць на баланс ў тавараабароце — беларускі экспарт за дзевяць месяцаў гэтага года вырас усяго толькі на 0,6%, а імпарт на 22%.
“Мы ўчора ў фармаце адзін на адзін з Сяргеем Віктаравічам (Лаўровым - Аўт.) абмеркавалі шэраг пытанняў міжнароднай павесткі дня, двухбаковых адносін, сітуацыю ў рэгіёне”, — сказаў Уладзімір Макей, адзначыўшы, што перагаворы з расійскім калегам не абышліся толькі пасяджэннем сумеснай калегіі.
Сяргей Лаўроў у сваю чаргу ацаніў, што ў апошні час Беларусь стала пляцоўкай шэрагу міжнародных сустрэч — пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы, групы высокага ўзроўню пад старшынствам намеснікаў прэм’ер-міністраў і Форуму рэгіёнаў. Сустрэча міністраў сёння прайшла напярэдадні значнай падзеі — Саўміна Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца 13 снежня ў Брэсце.
Па словах Сяргея Лаўрова, на ім "будуць прыняты вельмі важныя рашэнні, якія ўмацоўваюць нашу інтэграцыю”.
“Мы даём станоўчую адзнаку і інтэграцыйнаму супрацоўніцтву ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, дамовіліся працягваць садзейнічаць расшырэнню і ўмацаванню знешніх сувязяў ЕАЭС у тым ліку з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва, з краінамі АСЕАН, з Кітайскай Народнай Рэспублікай у рамках злучэння еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў з кітайскай праграмай “Адзін пояс — адзін шлях”, — паведаміў Сяргей Лаўроў.
Процідзеянне фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, перагляду яе вынікаў, недапушчальнасць гераізацыі фашыстаў, па словах міністраў, таксама стала адной з важнейшых тэм сустрэчы. Гэтыя ідэі будуць рэалізоўвацца ў рамках умацавання сумеснай культурна-гістарычнай прасторы.
І канечне, увага двух краін будзе скіравана на міжнародную бяспеку ва ўсіх яе вымярэннях, у тым ліку кібер- і інфармацыйнай прасторы. Міністры выказалі заклапочанасць у сувязі з узмацненнем ваеннай актыўнасці НАТА каля нашых межаў, а таксама з намерам Вашынгтона выйсці з Дагавора аб ліквідацыі рекатаў сярэдняй і малой дальнасці. Гэта — выклікі як і для Саюзнай дзяржавы, так і для АДКБ.
Па выніках сустрэчы міністры падпісалі Пастанову калегіі і План кансультацый МЗС на 2019 год.
Марыя ДАДАЛКА
Фота БЕЛТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».