Вы тут

У Беларусі зменены парадак планавання і правядзення капрамонту жылля


Змяненні і дапаўненні ў палажэнне аб парадку планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жылфонду ўнесены пастановай Савета Міністраў ад 21 студзеня 2019 года нумар 39, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.


У прыватнасці, пастановай удакладнены пералік работ пры капітальным рамонце жылых дамоў за кошт бюджэтных сродкаў і паступаючай ад насельніцтва платы за капрамонт. Дадаткова ў яго ўключаны работы па ўстаноўцы тэрмарэгулятараў на ацяпляльных прыборах у кватэрах, уладкаванне сістэмы дыстанцыйнага здыму паказанняў з прыбораў індывідуальнага ўліку расходу вады, газу. У пералік таксама ўключаны работы па рамонце, замене і ўладкаванні процідымнай абароны, установак проціпажарнай аўтаматыкі, рамонце сістэмы вентыляцыі, уладкаванні рэцыркуляцыі ўнутрыдамавой сістэмы гарачага водазабеспячэння (без уладкавання знадворных сетак) і іншыя віды работ. 

Згодна з пастановай капітальны рамонт можна праводзіць адначасова з уцяпленнем фасадаў жылых дамоў. Гэта пытанне вырашаюць заказчык і ўласнікі, наймальнікі жылых памяшканняў на стадыі фарміравання задання на праектаванне.

Для таго каб пазбегнуць неабгрунтаванага выкарыстання бюджэтных сродкаў на капітальны рамонт жылфонду, у тэхнічныя ўмовы не будуць уключацца работы па замене і рамонце сетак і збудаванняў, што знаходзяцца ва ўласнасці, гаспадарчым веданні або ў аператыўным кіраванні арганізацый энергетыкі, сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 

Дакументам вызначана магчымасць уключэння жылых дамоў таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў у перспектыўную праграму і бягучыя графікі правядзення капітальнага рамонту з выкарыстаннем сродкаў мясцовых бюджэтаў. 

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. 

Палажэнне аб парадку планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду зацверджана пастановай урада ад 21 красавіка 2016 года нумар 324.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.