Вы тут

У Маладзечанскім раёне электравоз збіў насмерць пяцікласніка


У Маладзечанскім раёне электравоз збіў насмерць 11-гадовага хлопчыка. Трагедыя адбылася 22 мая каля 8.15 на чыгуначнай станцыі Уша, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.


Фота 12mm.ru

Пяцікласнік, жыхар вёскі Канчаны, накіроўваўся на заняткі ў Красненскую сярэднюю школу. Чыгуначныя пуці ён пераходзіў ва ўстаноўленым месцы па пешаходным насціле за 100-150 м ад станцыі. Пераход гукавым светлафорам не абазначаны.

"Хлопчык прапусціў пасажырскі цягнік, які рухаўся ў напрамку Маладзечна, але не заўважыў набліжэнне электравоза, які рухаўся па сустрэчным пуці. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, але гэта не дапамагло - спыніць электравоз не ўдалося. Па факце здарэння праводзіцца праверка", - праінфармавалі ва УУС.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.