Вы тут

Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка прынялі ўдзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»


Старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка прынялі ўдзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», у рамках якой усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Масюкоўшчына».


Мемарыял быў пабудаваны на месцы, дзе ў гады вайны знаходзіўся лагер смерці шталаг-352. Нямецка-фашысцкія акупанты арганізавалі яго ў ліпені 1941 года. Тут у брацкіх магілах пахавана каля 80 тысяч чалавек. Ужо пасля заканчэння вайны былі выяўлены імёны больш як дзевяці тысяч загінулых вязняў канцлагера.

— Гэта рубцы на сэрцы, якія застануцца назаўжды. Тыя ахвяры, якія вынес наш народ, яны сапраўды незаменныя, і гэта закранула практычна кожную сям'ю», — прыводзіць словы Міхаіла Мясніковіча прэс-служба Савета Рэспублікі.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента перакананы: важна захаваць памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігах, якія здзяйснялі савецкія салдаты дзеля таго, каб адстаяць і абараніць Радзіму. Галоўнае — перадаць гэтую памяць наступным пакаленням.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама расказаў журналістам, што ў вайне ўдзельнічаў і яго бацька: «Ён прымаў удзел у вызваленні Варшавы і ўзяцці Берліна. Дзяліўся сваімі ўспамінамі».

У сваю чаргу Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што важна заўсёды памятаць пра ўрокі вайны, захоўваць гістарычную праўду.

— Гісторыя вайны не павінна перапісвацца, — падкрэсліў ён.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна і члены Прэзідыума Савета Рэспублікі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».