Вы тут

25 млрд долараў - на завод мікрасхем


Кампанія Samsung Electronics інвесціруе яшчэ 8 млрд. долараў  будаўніцтва другой чаргі завода па вытворчасці мікрасхем у Сіані, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведаміў віцэ-прэзідэнт Samsung Electronics Кан Бон Ен падчас перамоваў з сакратаром Камітэта КПК і мэрам горада Сіань, пачаўся другі этап будаўніцтва другой чаргі прадпрыемства. З улікам новых укладанняў агульная сума інвестыцый кампаніі ў завод мікрасхем дасягнула 25,8 млрд долараў: у першую чаргу інвесціравана 10,8 мрд долараў, кошт другой складае 15 млрд долараў.

Чакаецца, што аб'екты першага этапу другой чаргі коштам 7 млрд юаняў будуць завершаны і ўведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 2020 года.  Здача аб'ектаў другога этапу намечана на другую палову 2021-га. Другая чарга павялічыць месячную прадукцыйнасць завода на 130 тыс мікрасхем.

Па словах сакратара Камітэта КПК горада Сіань Ван Хаа, мясцовыя ўлады будуць працягваць ствараць спрыяльнае бізнес-асяроддзе для Samsung Electronics. Ван Хаа адзначыў, што горад прыняў комплекс мер, якія стымулююць развіццё сектара электронікі і інфармацыйных тэхналогій - аднаго з шасці перадавых сектараў апрацоўчай прамысловасці Сіаня.

Прэв’ю:.ixbt.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.