Сёння ў 4.35 у службу выратавання “101” паступіла паведамленне аб ДТЗ на аўтадарозе Р-49 каля вёскі Хацінічы Віцебскага раёна.
Фота: МНС
Пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што адбылося перакульванне ў кювет седлавога цягача Volvo FH з цыстэрнай у 22 тоны. У выніку чаго адбыўся разліў пальмавага алею на плошчы 25 квадратных метраў.
Кіроўца цягача, мужчына 1985 года нараджэння, пакінуў салон самастойна, ён не пацярпеў.
У мэтах забеспячэння бяспекі на месцы здарэння работнікамі МНС была створана паветрана-пенная падушка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Што за таемнымі дзвярыма?