Вы тут

Ва Украіне легалізуюць ігральны бізнес


Вярхоўная Рада прыняла закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні дзейнасці па арганізацыі і правядзенню азартных гульняў».


За прыняцце адпаведнага законапраекта № 2285-д у другім чытанні і ў цэлым прагаласавалі 248 народных дэпутатаў.

Удакладняецца, што закон уводзіць крымінальную адказнасць за арганізацыю азартных гульняў без ліцэнзіі і дазваляе размяшчаць залы з гульнявымі аўтаматамі толькі ў гатэлях, якія маюць тры, чатыры ці пяць зорак. Дакумент уводзіць ўзроставыя абмежаванні і дазваляе гуляць у азартныя гульні асобам, старэйшым за 21 год. Акрамя таго, уводзяцца абмежаванні да рэкламы ігральных устаноў, у прыватнасці, забараняецца рэкламаваць азартныя гульні як спосаб лёгкага ўзбагачэння.

Вярхоўная Рада прыняла ў першым чытанні ўрадавы законапраект аб легалізацыі ігральнага бізнэсу 16 студзеня 2020 года. Яго падтрымалі 260 народных дэпутатаў. Да законапраекту № 2285-д паступілі амаль 3,5 тыс. паправак. Па словах намесніка старшыні камітэта ВР па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Яраслава Жалязняка, камітэт да другога чытання ўлічыў палову ўсіх унесеных паправак да законапраекта.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.