Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе будзе прымеркавана да Года малой радзімы. На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам у ліквідацыі несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку насельніцтва, а таксама добраўпарадкаванню памятных аб’ектаў.
Упершыню мерапрыемства было праведзена ў 2010 годзе, за гэты час у ім паўдзельнічалі сотні тысяч добраахвотнікаў. Акцыю актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы краіны.
Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны азхвотны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.
Найбольш актыўным удзельнікам акцыі традыцыйна будуць уручаны сувеніры. Для таго, каб атрымаць памятны падарунак, неабходна размясціць фота і (або) відэа з месца ўдзелу ў акцыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Twitter) з хэштэгамі #ЧыстыЛес2020 і #ЧистыйЛес2020, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Акрамя таго, кожнае дзіця, якое прыме ўдзел у экалагічнай кампаніі, атрымае ў падарунак ад лесагаспадарчых устаноў фірмовую кепку з назвай акцыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: bobrlife.by
Што за таемнымі дзвярыма?