Вы тут

Новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору увядуць з 1 студзеня 2021 года


Пастановай Савета Міністраў № 647 ад 16 лістапада 2020 года ўдакладнены пералік відаў і катэгорый транспартных сродкаў, якія з’яўляюцца аб’ектамі абкладання утылізацыйнага збору, а таксама ставак утылізацыйнага збору. Адпаведны дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У прыватнасці, устаноўлены стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да транспартных сродкаў, з даты выпуску якіх прайшло не больш за 3 гадоў, ад 3 да 7 гадоў і больш за 7 гадоў. На сёння стаўкі вызначаны ў дачыненні да аўто, з даты выпуску якіх прайшло не больш і больш за 3 гады.

Згодна з пастановай, стаўка утыльзбору для транспартных сродкаў з рухавікамі не больш за 1 тыс. куб.см, з моманту выпуску якіх прайшло не больш за 3 гады, складае Br1652,2, ад 3 да 7 гадоў — Br5771,7, больш за 7 гадоў — Br8657,6. Для аўто з рухавікамі ад 1 тыс. куб.см да 2 тыс. куб.см стаўкі вар’іруюцца ад Br6115,2 да Br13492,7, з рухавіком ад 2 тыс. Куб.см да 3 тыс. куб.см — ад Br9652,7 да Br26332,1, з рухавіком ад 3 тыс. куб.см да 3,5 тыс. куб. см — ад Br8898,6 да Br46554,8, звыш 3,5 тыс. куб. см — ад Br15253,7 да Br57188,9.

Стаўка ўтылізацыйнага збору для аўтамабіляў з электрарухавікамі складае Br544,5 для машын, не старэйшых за 3 гадоў і Br816,7 — ад 3 да 7 гадоў і старэйшых за 7 гадоў. Аналагічныя стаўкі дзейнічаюць на ўвозімыя фізічнымі асобамі аўто для асабістага карыстання, з моманту выпуску якіх прайшло не больш за 3 гадоў, альбо ад 3 да 7 гадоў. Калі ж машыне больш за 7 гадоў, то ўтыльзбор складзе Br1225,1.

Дакументам таксама ўстаноўлены стаўкі і для іншых катэгорый транспартных сродкаў — грузавых аўтамабіляў, самазвалаў, прызначаных для працы ва ўмовах бездарожжа, аўтобусаў, прычэпаў і паўпрычэпаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.

Прэв’ю: newsvl.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.