Гэтую навіну інакш як чарговым прыступам вар'яцтва ў межах «вясновага абвастрэння» не назавеш. Паколькі логіцы і здароваму сэнсу яна проста не паддаецца. Літва абвясціла аб выхадзе з фармату супрацоўніцтва «17 + 1», у рамках якога краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўзаемадзейнічаюць з Кітаем. Як вядома, маштабная платформа існуе з 2012 года і мае на мэце развіццё ўзаемавыгадных праектаў у межах транснацыянальнай глабальнай ініцыятывы «Пояс і шлях», вылучанай Паднябеснай.
Агульны аб'ём інвестыцый вылічваецца астранамічнымі сумамі. На першапачатковым этапе доля Літвы — каля 1,3 мільярда долараў. Гэта меркаваныя інвестыцыі ў развіццё інфраструктуры — партоў, аўтамагістраляў і чыгункі, тэлекамунікацыйных сетак і аэрапортаў. Не варта таксама забываць і пра неабсяжныя магчымасці кітайскага рынку. Літва актыўна супрацоўнічала з Паднябеснай, паколькі бачыла ў гэтым гістарычную перспектыву. Аднак, як заўважыў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч, «гэтай краіне проста паказалі яе месца. Літва не мае сваіх інтарэсаў. У яе ёсць інтарэсы ЗША. Менавіта іх яна павінна забяспечваць у сваёй знешняй палітыцы».
Заакіянскіх партнёраў Вільнюс задаволіў, а вось Паднябесную раззлаваў. «Дзеянні Літвы ў гэтым годзе адпавядаюць выразу «пудзіла гарохавае», але нам не варта выходзіць з сябе па такой дробязнай падставе. Літва занадта малая, а колькасць насельніцтва краіны меншае, чым жыве ў адным раёне кітайскіх гарадоў «першай лініі», — адзначаецца ў рэдакцыйным артыкуле газеты «Хуанцю шыбаа». — Усе яе заявы супраць Кітая маюць толькі сімвалічнае значэнне. Гэта толькі рэха дзеянняў ЗША, накіраваных супраць Кітая. Пакуль Літва паважала нас, мы паважалі яе. Але яна пераацаніла свае сілы і вырашыла справакаваць КНР, таму лепш за ўсё заблакіраваць яе цалкам, зрабіўшы выгляд, што Літвы не існуе зусім. Без Літвы механізм супрацоўніцтва Кітая з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай будзе падвяргацца меншаму знешняму ўмяшанню і можа стаць больш прагматычным. Аднак Літве варта трымацца далей ад Кітая».
Чытачы «Хуаньцю шыбаа» ў сваіх каментарыях былі бескампраміснымі. «Гэтая Літва, якая апырскала Кітай такой колькасцю сліны, ужо не ведае іншых спосабаў атрымаць крыху аб'едкаў са стала свайго амерыканскага гаспадара?» — задаўся пытаннем адзін з карыстальнікаў.
Каментатар пад нікам sxіEkE назваў Літву жучком, які кусае небалюча, але потым вельмі моцна свярбіць. Лепш за ўсё раздушыць яго нагой». Многія карыстальнікі параўналі Літву з зярняткам рысу і абвінавацілі ў патуранні ЗША.
Праўда, знайшліся і тыя, хто заклікаў навучыцца аддзяляць улады краіны ад яе народа. «Літоўскі народ катэгарычна не жадае быць пешкамі амерыканскіх і брытанскіх імперыялістаў супраць Расіі і Кітая... Калі будуць зрынуты кіруючыя Літвой рэакцыянеры, усе праблемы будуць вырашаны», — падсумаваў каментатар пад нікам Аазіс у пустыні.
Літва не толькі паставіла крыж на сваіх марах аб мільярдных кітайскіх інвестыцыях і ўваходзе на пажаданы для многіх рынак Паднябеснай. Для Пекіна страта такога партнёра — справа другасная (тым больш што Вільнюс такім чынам чарговы раз яскрава прадэманстраваў свае «дзелавыя якасці»). Аднак не варта забываць, што сваімі дэмаршамі Літва ўсур'ёз зачапіла Кітай. І засталася за бортам галоўнага сусветнага праекта сучаснасці. Па сутнасці, страціла свой гістарычны шанц. Такія выкрутасы смеху вартыя. Толькі вось простым літоўцам яўна не да смеху.
Пётр ДУНЬКО
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.