Вы тут

Кіроўца загінуў пры сутыкненні легкавушкі і аўтацягніка ў Слуцкім раёне


У Слуцкім раёне ў ДТЗ загінуў 22-гадовы кіроўца, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.


Аварыя адбылася сёння каля 1.00 на 333-м км аўтадарогі Р43 мяжа Расійскай Федэрацыі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы жыхар Слуцкага раёна, кіруючы аўтамабілем «Таёта», рухаўся з боку Бабруйска. Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтацягніком «Сканія», якім кіраваў 26-гадовы жыхар Нясвіжскага раёна.

У выніку здарэння кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў на месцы ДТЗ. Два пасажыры «Таёты», жыхары Брэсцкай і Віцебскай абласцей, і кіроўца «Сканія» атрымалі траўмы.

Праводзіцца праверка.

Фота УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.