Вы тут

У Магілёве электрамабіль урэзаўся ў светлавую апору і загарэўся


У Магілёве электрамабіль Tesla урэзаўся ў светлавую апору і загарэўся, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Скрыншот відэа ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Аварыя адбылася 27 ліпеня ў 22.00 на вул. Чалюскінцаў. Рухаючыся на электрычным седане Tesla Model 3 з боку вул. Мельнікава ў напрамку вул. Вішнявецкага, 26-гадовы магілёвец на закругленні дарогі направа страціў кантроль над кіраваннем і здзейсніў наезд на светлавую апору.

Ад удару электрамабіль загарэўся. Вадзіцель з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, магілёвец, які знаходзіўся за рулём Tesla, не ўлічыў ўмовы надвор’я, няправільна выбраў хуткасць руху і, як вынік, не справіўся з кіраваннем.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.