Вы тут

П’яны кіроўца таксі з 6-гадовай дачкой у салоне спрабаваў схавацца ад ДАІ на трасе М6 пад Шчучынам


П’яны кіроўца таксі з 6-гадовай дачкой у салоне спрабаваў схавацца ад ДАІ на трасе М6 пад Шчучынам, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Супрацоўнікі ДАІ ноччу дзяжурылі на трасе Мінск — Гродна ў Шчучынскім раёне. Каля 1.45 яны падалі сігнал аб прыпынку легкавога «Фольксвагену». Кіроўца патрабаванне праігнараваў і паспрабаваў уцячы.

Пачаўся пераслед. Праз 1,5 км парушальнік спыніўся. Пры затрыманні кіроўца і адзін з пасажыраў аказалі непадпарадкаванне, за што былі складзены дадатковыя пратаколы, а самі яны ўсю ноч да суда правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Абодва па выглядзе былі п’яныя. Пры гэтым кіроўца ад агляду адмовіўся, а ў пасажыра-мужчыны выявілі 3 праміле алкаголю.

У салоне аўто таксама знаходзіліся дзяўчына-пасажыр і 6-гадовая дачка вадзіцеля.

Высветлілася, што 36-гадовы мужчына выпіваў у Мінску са знаёмымі, а потым вырашыў адвезці дзіця да бабулі ў Гродне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.