Вы тут

З далёкіх дарог на родны парог


На шостае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа былі запрошаныя прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін


 Уладзімір Макей уручае Ганаровую грамату Міністэрства замежных спраў Алёне Лазаравай, кіраўніцы Саюза беларусаў Латвіі

Прайшло пасяджэнне 19 лістапада. Сабраліся ў Мінску на “веча дыяспары” як прадстаўнікі Беларусі, так і 20 удзельнікаў з замежжа. У іх ліку была і Ала Сандлер – прадстаўніца беларускай дыяспары з Вашынгтона. Па ўсім свеце пашыраецца Беларускі Мацярык – бо крэўна й духоўна звязаныя з нашай зямлёй людзі ёсць паўсюль. Дэлегавалі беларусаў да нас Арменія, Германія, Іарданія, Італія, Іспанія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Малдова, Расія, Узбекістан, Украіна, Эстонія… Зрэшты, пералік тых краін, куды патрапілі беларусы ў выніку розных абставін, можна доўжыць. Усяго ж па свеце, згадалі ў ходзе пасяджэння КС, створана больш за 200 беларускіх суполак.

Мадэратарам сустрэчы была начальніца галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Ірына Вялічка. На пасяджэнні выступіў з грунтоўнай прамовай Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён паўдзельнічаў у зацікаўленай сяброўскай размове, падводзіў папярэднія вынікі пасяджэння, адказваў на пытанні ды разважаў над прапановамі выступоўцаў. Уладзімір Уладзіміравіч расказаў, з якімі выклікамі сутыкнулася наша краіна пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020-га, пра тое, чаму жыццё ў Беларусі, яе дзяржаўны курс не прымаецца некаторымі палітыкамі на Захадзе. Міністр нагадаў, што ў краіне ідзе работа па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю, кансалідацыі грамадства, пры тым і працы з беларусамі замежжа ў Год народнага адзінства надаецца належная ўвага.

Прадстаўнікі беларускіх суполак з розных краін расказалі пра сваю дзейнасць, падзяліліся поглядамі на сітуацыю ў Беларусі.

Больш падрабязна пра канкрэтныя прапановы, акцэнты размовы – раскажам у наступным нумары.

Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: З далёкіх дарог на родны парог

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.