Вы тут

У Магілёве згарэў прыватны дом: гаспадар застаўся жывы дзякуючы суседзям


Магілёўчанін застаўся жывы дзякуючы пільнасці суседзяў, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, перадае БелТА.


Паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў Магілёве па вул. Ангарскай паступіла ратавальнікам 24 студзеня ў 18.42. Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася гарэнне дома адкрытым полымем, стварылася шчыльнае задымленне. Гаспадар 1959 года нараджэння, які знаходзіўся на вуліцы, унутры дома нікога не было.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мужчыну на пажары выратаваў Алег Новікаў, які знаходзіўся ў гасцях у суседнім доме. Ён убачыў у доме задымленне, пракраўся праз незачыненыя ўваходныя дзверы, выявіў гаспадара на падлозе ў задымленым калідоры і выцягнуў на свежае паветра. Брыгадай хуткай дапамогі мужчына шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння.

У выніку пажару знішчаны дах і маёмасць у доме. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.