Вы тут

Жыхар Камянецкага раёна пры рамонце даху дома знайшоў на гарышчы «Наган» з патронамі


У дзяжурную часць Камянецкага РАУС звярнуўся 46-гадовы мясцовы жыхар, які патлумачыў, што знайшоў у сваёй загараднай хаце пісталет. На месца выбылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў.


Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

У ходзе правядзення праверкі міліцыянерамі было ўстаноўлена, што восенню мінулага года мужчына набыў у сваю ўласнасць дом, размешчаны ў вёсцы Мельнікі Камянецкага раёна. Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, некалькі дзён таму ўласнік узяўся за рамонт даху і пры аддзяленні ўцяпляльніка на гарышчы выявіў схаваны там пісталет сістэмы «Наган» і шэсць патронаў да яго. Аб знаходцы жыхар горада адразу паведаміў праваахоўнікам.

Да моманту набыцця домам валодаў удзельнік партызанскага руху перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.