Вы тут

Магіляўчанка згубіла кашалёк у краме і пазбавілася больш за 1000 долараў


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявай звярнулася 44-гадовая жыхарка горада, індывідуальны прадпрымальнік, якая расказала, што ў адной з прадуктовых крам, размешчаных па вуліцы Крупскай, пазбавілася свайго кашалька з наяўнасцю. Пакінуўшы без нагляду партманэ, жанчына не знайшла ні яго, ні 1065 долараў, якія ляжалі ўнутры.


Сышчыкі высветлілі, што грошы і кашалёк забрала 64-гадовая магіляўчанка, прыбіральшчыца адной з арганізацый горада. Як паведамляе УУС аблвыканкама, знаходзячыся ў гэтай жа краме, яна звярнула ўвагу на чужое партманэ, якое ляжала на прылаўку, і неўзаметку забрала яго з сабой. Грошы, якія ляжаць унутры, жанчына выявіла толькі дома, аднак патраціць не паспела: праваахоўнікі канфіскавалі выкрадзенае.

Цяпер у адносінах да жыхаркі абласнога цэнтра заведзена крымінальная справа, следчымі дадзена прававая ацэнка.

Падобны выпадак здарыўся з 24-гадовым хлопцам, індывідуальным прадпрымальнікам. Аднак цяпер ужо сам уладальнік крамы стаў ахвярай крадзяжу: малады чалавек распавёў, што з гандлёвага павільёна, які яму належаў, былі выкрадзеныя заатавары, выстаўленыя на продаж. Невядомы непрыкметна забраў два павадкі для выгулу сабак, а таксама шампунь для катоў і сабак на агульную суму сто рублёў.

Неаплачаны тавар забраў 50-гадовы пакупнік, які доўгі час яго выбіраў, разглядаў выстаўлены асартымент, прыцэньваўся. Пасля мужчына неўзаметку прыхапіў тое, да чаго было прасцей дацягнуцца ў вольным доступе, і сышоў. У дачыненні да яго таксама распачата крымінальная справа, следчымі дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.