Вы тут

«Звяздоўцы» — у топе найлепшых журналістаў


Кітайскі камітэт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцюван» пры газеце «Жэньмінь жыбаа» правялі маштабны сеткавы семінар «Новыя медыя: Кітай-ШАС 2022».


Сярод тэм падчас абмеркавання — роля СМІ Кітая і ШАС у міжнародных адносінах, уплыў метасусвету на медыясферу. Удзельнікі глабальнага вэбінара ўзнялі надзённую праблему кантэнтнага арыентавання на маладую аўдыторыю «пакалення Z», прааналізавалі ўзаемадзеянне лічбавай эканомікі і экалогіі сродкаў камунікацыі, а таксама правялі анлайн-рэпартажы з Маладзёжнага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага форуму ШАС. Удзел у міжнародным мерапрыемстве ўзялі вядомыя кітайскія медыяэксперты, вучоныя, прадстаўнікі СМІ «шанхайскай сям'і», вядучыя медыяменеджары.

Па выніках глабальнага вэбінара экспертнае журы вызначыла топ найлепшых журналістаў. Сярод іх — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Мікалай Літвінаў, якому прысвоілі ганаровае званне «выдатнік». Віншуем калегу!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.