Вы тут

Беларускія аграрыі ўбралі каля траціны плошчаў збожжавых


Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі прыбраныя з 738,1 тыс. га, што складае 34,5% запланаванай плошчы, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

Па дадзеных на 6 жніўня, у Брэсцкай вобласці ўбрана 60,1% плошчаў ад плана (207,9 тыс. га), Віцебскай — 17,3% (62,5 тыс.га), Гомельскай — 45% (156,2 тыс. га), Гродзенскай — 28,2% (86,1 тыс. га), Мінскай — 30,7% (137,6 тыс. га), Магілёўскай — 26,4% (87,8 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 2758,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,4 ц / га. Піваварны ячмень прыбралі з 22,7 тыс. га, што складае 41,6% ад плана, намалацілі 95,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,1 ц/ га. Азімы рапс на збожжа прыбралі з 250,3 тыс. га, што складае 81,2% да ўборачнай плошчы, намалацілі 647,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц / га.

Лён на сельгасугоддзях Беларусі выцераблены на 29,5 тыс. га, што складае 66,7% уборачнай плошчы. Абгортванне стужак лёну выканана на 8,24 тыс. га (27,9% да выцерабленага). Льнотрэста паднятая на 2,33 тыс. га (5,27% да ўборачнай плошчы).

Другі ўкос траў праведзены на 776,2 тыс. га (76% ад плана). Нарыхтавана 671,1 тыс. т сена (70,3% ад плана), 11 520,1 тыс. т сенажу (85,8%) і 312,7 тыс. т сіласу (1,64%). Усяго нарыхтавана 3658,3 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў, што складае 38,4% ад плана.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.