Вы тут

Беларус Данііл Сацішвілі прызнаны лепшым навічком тыдня ў Маладзёжнай хакейнай лізе


Нападаючы бабруйскага «Дынама-Шынніка» Данііл Сацішвілі прызнаны лепшым навічком трэцяга тыдня ў Маладзёжнай хакейнай лізе, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МХЛ.


Фота: hcdinamo.by

На мінулым тыдні 19-гадовы нападаючы прыняў удзел у трох матчах, у якіх закінуў дзве шайбы і аддаў чатыры рэзультатыўныя перадачы. У паядынку супраць «СКА-Карэліі» (8:1) Сацішвілі аформіў першы дубль у МХЛ. Таксама на рахунку беларуса адзін заблакіраваны кідок, пяць сілавых прыёмаў і сем кідкоў па варотах.

«Дынама-Шыннік» атрымаў тры перамогі запар, дзякуючы чаму падняўся на 10-е месца сярод 19-ці каманд Заходняй канферэнцыі МХЛ, у беларускага клуба 8 ачкоў у 7 сустрэчах. Наступны паядынак бабруйчане правядуць сёння зноў супраць «СКА-Карэліі», матч пройдзе на «Алімпік-арэне» ў Мінску і стартуе ў 19.30.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.