Вы тут

У Магілёве адбудзецца кірмаш «Багач»


Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы стартуюць у абласным цэнтры яшчэ ў пятніцу, 30 верасня, і працягнуцца да 2 кастрычніка. У Кастрычніцкім раёне вітамінную прадукцыю будуць прадаваць каля гандлёвага цэнтра «Форум», што на Саломінцы, а кірмаш «Багач» пройдзе каля Палаца вобласці ў суботу, 1 кастрычніка. 


Удзел у восеньскім свяце прымуць вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, іншыя суб’екты гаспадарання. У шырокім асартыменце будзе гародніна-садавіна і не толькі. Жадаючыя змогуць набыць сабе абноўкі да сезона і неабходныя прамысловыя тавары. Арганізатары абяцаюць, што будзе таксама смачна і весела. У госці да сябе запросяць кавярні пад адкрытым небам, дзе пакупнікам прапануюць шмат розных прысмакаў. Перад гараджанамі і гасцямі Магілёва выступяць творчыя калектывы горада і раёна. Культурная праграма разлічана на 5 гадзін і будзе насычана рознымі народнымі экспромтамі. Наведвальнікаў чакаюць народныя гульні і забавы — без гэтага немагчыма ўявіць сабе прыгожае восеньскае свята «Багач».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.