Вы тут

Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануецца ўстанавіць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску


Сёння адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па пытанні стварэння твораў манументальнага мастацтва патрыятычнай накіраванасці. Былі разгледжаны і абмеркаваны эскізныя праекты памятнага знака, прысвечанага адзінству беларускага народа, што будзе ўстаноўлены на Кастрычніцкай плошчы ў г.Мінску, паведамляе Міністэрства культуры.


Свае працы прадставілі сем скульптараў і аўтарскіх калектываў. «Бачная каласальная праца, ваша энергетыка ў дадзеных эскізах, ваша бачанне. Самае галоўнае, што гэта пазітыўнае бачанне і жыццесцвярджальнае, адлюстроўвае нашу вялікую гісторыю і падкрэслівае сучаснае жыццё. Вялікі вам дзякуй», — з такімі словамі звярнуўся да скульптараў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Эксперты, прысутныя на пасяджэнні, выказаліся аб прадстаўленых працах. Дадзены рэкамендацыі. У бліжэйшай перспектыве — прыняцце канчатковага рашэння і падрыхтоўчыя работы па стварэнні памятнага знака.

Фота Міністэрства культуры

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.