Вы тут

Самагонны апарат і 1,5 тоны брагі канфіскавалі ў жыхара Маладзечна


У міліцыю паступіла інфармацыя пра самагонны бізнес у адным з мікрараёнаў Маладзечна. Праваахоўнікі выявілі вытворчасць моцнага алкагольнага напою.


Фота з сайта УУС Мінаблвыканкама.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС, у гаражы на прысядзібным участку быў знойдзены самагонны апарат, а ў трох палімерных ёмістасцях знаходзілася крыху больш за 1,5 тоны брагі. «Бутлегерам» аказаўся беспрацоўны 33-гадовы мясцовы жыхар. Гаспадар міні-завода растлумачыў, што самагонку варыў выключна для асабістых патрэб.

Агрэгат быў дэмантаваны і канфіскаваны, паўфабрыкаты канфіскаваны і знішчаны. Узоры спіртазмяшчальнай вадкасці накіраваны на экспертызу, па выніках якой будзе прынята прававое рашэнне.

Супрацоўнікамі Маладзечанскага РАУС праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.