Аператыўнікі Маладзечанскага РАУС выявілі злачынны характар “заробку” 55-гадовай жыхаркі Смаргоні, паведамілі ў МУС.
Як стала вядома, галоўны бухгалтар мясцовага прадпрыемства па забеспячэнні палівам незаконна павялічвала свой даход з 2011-га па 2022 год і перадавала ў банк ілжывыя дадзеныя пра памер выплат. У першыя пяць гадоў зламысніца штомесяц дадавала сабе да афіцыйнага заробку Br200-300, пазней даплаты сталі павялічвацца і перавысілі Br1000.
У выніку жанчына завалодала сродкамі прадпрыемства на суму каля Br61 тыс. Грошы яна выдаткоўвала на асабістыя патрэбы.
Распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры. Фігурантцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Прэв’ю: pixabay.com
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.