Вы тут

Раманаў: партыйная сістэма Беларусі выходзіць на новы, больш высокі ўзровень развіцця


Партыйная сістэма Беларусі выходзіць на новы, больш высокі ўзровень развіцця. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў, паведамляе БелТА.


«Лічу, што час палітычных партый не сышоў. Партыі па-ранейшаму застаюцца ўплывовымі суб’ектамі палітыкі і паказваюць гэта ў многіх рэгіёнах свету. Сапраўды, партыям патрэбна перазагрузка, новыя формы работы з улікам тых выклікаў, якія атрымлівае сучаснае грамадства. Што тычыцца Беларусі, я цалкам упэўнены, што партыйная сістэма выходзіць на новы, больш высокі ўзровень свайго развіцця. Партыі змогуць вырашаць многія пытанні, якія хвалююць грамадства і дзяржаву, быць эфектыўнымі пасрэднікамі ва ўзаемадзеянні ўлады і грамадзян. І тым самым станавіцца дзейсным спосабам вырашэння асабістых і сацыяльных праблем», — сказаў Алег Раманаў.

Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць ярка выяўленая спецыфіка ў пабудове партыйнай сістэмы. «Нашы партыі не апаненты дзяржавы, не тыя сілы, якія нацэленыя на яго паслабленне. Наадварот, мы працуем на адну мэту з беларускім грамадствам і дзяржавай — пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі, умацаванне беларускай дзяржавы, забеспячэнне яе канкурэнтаздольнасці ва ўмовах жорсткіх выклікаў, якія атрымала наша краіна ў апошнія гады і дзесяцігоддзі», — падкрэсліў старшыня РГА.

Устаноўчы з’езд беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» праходзіць у Мінску. У ім прымаюць удзел больш за 1 тыс. дэлегатаў з усёй краіны. Дэлегатам неабходна вызначыцца з назвай партыі, прыняць яе статут і праграму.

Як паведамлялася, праект праграмы Беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» апублікаваны 28 лютага і вынесены на грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА «Белая Русь».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.