Вы тут

Турнір па спартыўнай акрабатыцы пройдзе ў Магілёве ў красавіку


Амаль 150 юных спартсменаў збярэ адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндр-сюрпрыз» у Магілёве. Спаборніцтвы адбудуцца 5-7 красавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на магілёўскую гарадскую СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.


Турнір па спартыўнай акрабатыцы ў Магілёве будзе арганізаваны ўжо 18-ы раз. З году ў год ён радуе ўдзельнікаў і гледачоў сваёй відовішчнасцю і дынамічнасцю. Мерапрыемства збярэ лепшых акрабатаў Беларусі і Расіі, у тым ліку Масквы і горада Кліцы Бранскай вобласці. Юныя спартсмены ад 6 да 16 гадоў выступяць у трох узроставых катэгорыях. Ім трэба будзе паказаць свой прафесіяналізм у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі.

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца 5 красавіка ў 12.30. Узнагароджанне пераможцаў і закрыццё турніру пройдзе 7 красавіка ў 14.30. Уваход на мерапрыемства свабодны. Пераможцы атрымаюць прызы і памятныя сувеніры ад арганізатараў і партнёраў спаборніцтваў. Самых лепшых таксама вызначаць у асобных намінацыях — напрыклад, будзе аб’яўлены «Кіндр спаборніцтваў».

За 17 гадоў правядзення турніру ў ім прымалі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі, Германіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Украіны, Туркменістана і Кыргызстана. Яны не толькі павышалі свой прафесійны ўзровень, размаўлялі адзін з адным і завязвалі новыя знаёмствы, але і папулярызавалі гэты від спорту сярод падрастаючага пакалення.

Арганізатарамі спаборніцтваў традыцыйна выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, аддзел спорту і турызму гарвыканкама, гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.