Вы тут

Чацвёрты том кнігі «Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні» выдадзены на замежных мовах


Чацвёрты том кнігі «Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні» выдадзены на французскай, рускай, арабскай, іспанскай, партугальскай, нямецкай і японскай мовах і ў традыцыйным кітайскім напісанні. Пра гэта паведамілі ў выдавецтве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У новым томе сабрана 109 работ генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіньпіна за перыяд з 3 лютага 2020 года па 10 мая 2022-га, уключаючы прамовы, дырэктывы, звароты, віншавальныя лісты і г.д. Кніга мае 21 тэматычны раздзел. Акрамя таго, у ёй змяшчаецца 45 фатаграфій, зробленых са студзеня 2020-га.

Як адзначаецца ў заяве выдавецтва, у кнізе яскрава апісаны вялікія здзяйсненні ЦК КПК, ядром якога з’яўляецца таварыш Сі Цзіньпін. Ва ўмовах нябачаных за цэлае стагоддзе змен і пандэміі ЦК КПК змог аб’яднаць і накіраваць усіх членаў партыі і шматнацыянальны кітайскі народ да дасягнення мэты ўсебаковай пабудовы грамадства сярэдняй заможнасці і да пачатку новага шляху ўсебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы.

Як паведамілі ў выдавецтве, у гэтай аўтарытэтнай працы ўсебакова і сістэмна адлюстраваны новыя гарызонты і новыя прарывы дзякуючы ідэям Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху.

Як вядома, выданні кнігі ў спрошчаным кітайскім напісанні і на англійскай мове былі апублікаваны ў ліпені 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.