З 2022 года мытныя органы па ўсім Кітаі расследавалі 1037 крымінальных спраў, звязаных з кантрабандай наркотыкаў, і канфіскавалі 5,3 тоны розных наркатычных сродкаў. Пра гэта паведаміла Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У апошнія гады маштабы злоўжывання наркотыкамі працягваюць зніжацца, заявіў кіраўнік дэпартамента па барацьбе з кантрабандай Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Сунь Чжыцзэ. Пры гэтым ён адзначыў, што Кітай па-ранейшаму сутыкаецца са складанай і нестабільнай сітуацыяй у галіне барацьбы з наркотыкамі, паколькі кантрабанда і незаконнае абарачэнне наркотыкаў працягваюцца.
Сёлета ў першым квартале была расследавана 181 справа аб кантрабандзе наркотыкаў, што на 33,3 працэнта больш у гадавым выражэнні. Было канфіскавана 2,1 тоны розных наркатычных прэпаратаў, што ў 5,2 раза больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР працягне жорстка змагацца з кантрабандай наркотыкаў пры дапамозе розных спецыяльных аперацый, рашуча абараняць сацыяльную стабільнасць, забяспечваць бяспеку жыцця і здароўя народа, падкрэсліў Сунь Чжыцзэ.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».