Вы тут

Беларусь да канца года можа нарасціць экспарт у Кітай да $ 2,2 млрд


Беларусь да канца года можа нарасціць экспарт у Кітай да $ 2,2 млрд, для гэтага ёсць усе перадумовы. Пра гэта заявіў БелТА міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.


«Аб’ёмы экспарту за пяць месяцаў выраслі на $1,8 млрд, або больш за 110% да студзеня-мая мінулага года. Сальда гандлю таварамі і паслугамі — станоўчае (плюс $164,5 млн)», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Экспарт тавараў расце двухзначнымі тэмпамі — 113,9% да ўзроўню студзеня-мая 2022 года. «Найбольш актыўна прырастае экспарт спажывецкіх (128,3%) і інвестыцыйных (121,9%) тавараў. Такое павелічэнне забяспечана фізічнымі аб’ёмамі. Гэты факт пацвярджае, што наша прадукцыя знайшла свайго спажыўца на рынках дружалюбных краін і па-ранейшаму запатрабаваная. Так, толькі за студзень-май пастаўкі ў Раію склалі $10,3 млрд, што супастаўна з гадавымі аб’ёмамі ў 2015-м і 2016-м гадах», — дадаў міністр.

Паводле яго, аднаўляецца доля Беларусі ў расійскім імпарце. Сёлета яна наблізілася да 9%, што значна перавышае сярэдні ўзровень у апошнія 20 гадоў — 5-6%.

«Продажы ў Кітай дасягнулі адзнакі ў $1 млрд, што ўжо перавышае гадавыя аб’ёмы экспарту да 2022 года. Адпаведна ёсць усе перадумовы для выхаду на мэтавыя $2,2 млрд, — акцэнтаваў увагу міністр. — Імпарт у нашу краіну таксама расце. Але гэта ў першую чаргу пастаўкі інвестыцыйнага абсталявання, тэхнікі і камплектуючых».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.