Вы тут

«Наша заяўка ў прыярытэце». Кіраўнік МЗС аб уступленні Беларусі ў БРІКС


Беларусь разлічвае на актыўную працу ў рамках БРІКС. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, каментуючы вынікі 15-га саміту БРІКС у ПАР.


Фота: БелТА.

«Беларусь разлічвае на больш хуткі разгляд нашай заяўкі, якую мы падалі афіцыйна ў маі. У ходзе нашых кантактаў з краінамі — членамі БРІКС, краінамі-партнёрамі мы атрымалі цалкам выразныя запэўніванні, што наша заяўка знаходзіцца ў прыярытэце і яна будзе разгледжана», — адзначыў Сяргей Алейнік.

«Безумоўна, мы разлічваем на актыўную працу ў рамках БРІКС, — дапоўніў міністр. — Нам ёсць што прапанаваць. Перш за ўсё гэта ўстойлівае эканамічнае развіццё, стварэнне больш справядлівых альтэрнатыў плацежным сістэмам. Гэтай тэме была прысвечана асаблівая ўвага. І гэтая праца будзе ажыццяўляцца як у рамках самой арганізацыі, так і пры садзейнічанні новага банка развіцця БРІКС, да якога мы таксама прыглядаемся і ў які таксама разлічваем неўзабаве ўступіць».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.