Вы тут

Збожжавыя каласавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны на 97 працэнтах плошчаў


Збожжавыя каласавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны на 97 працэнтах плошчаў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


У Беларусі на 30 жніўня сабрана 96 працэнтаў убіраемых культур: з іх 97 працэнтаў збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 91 працэнт рапсу.

Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу 6978 тыс. т, з іх 6032 тыс. т збожжавых каласавых і зернебабовых культур і каля 940 тыс. т рапсу.

Гаспадаркі краіны пачалі ўборку крупяных культур: грэчкі і проса намалочана больш за 5 тыс. т.

Сяўба азімага рапсу на зерне завершана. Таксама ўсе рэгіёны краіны скончылі церабленне лёну. Прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана больш за 54 тыс.т.

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 64 працэнты да скошанай плошчы. Праведзена лушчэнне ржышча на 15 працэнтаў да ўбранай плошчы.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Накапана больш за 26 тыс. т. Ураджайнасць — каля 381 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 1282 тыс.т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.