Вы тут

Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён лідзіруе па вытворчасці садавіны


Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён (Паўднёвы Кітай) пяць гадоў запар займае першае месца ў Кітаі па вытворчасці садавіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Летась пасяўныя плошчы садавіны тут перавысілі 20 мільёнаў му (1,33 млн. гектараў), аб’ём збору садавіны — 30,8 млн. тон, а агульны кошт прадукцыі — больш за 170 млрд. юаняў (23,6 млрд. долараў). Летась на Гуансі-Чжуанскі АР прыпала 1/8 вытворчасці садавіны ў Кітаі. У прыватнасці, аб’ём вытворчасці цытрусавых перасягнуў 18 млн. тон, склаўшы 1/10 сусветнага збору. Аўтаномны раён стаў лідарам у краіне па вытворчасці хурмы, пітахаі і маракуі і размясціўся на другім радку па зборы манга, ананасаў, лічы і лангана.

Імклівае развіццё пладаводства спрыяла павелічэнню даходаў мясцовых жыхароў. Вырошчванне садавіны стала адной з прыярытэтных галін 38 паветаў, якія пазбавіліся галечы.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.