Вы тут

У Шэньчжэні пройдуць два тэатральныя фестывалі Пастаноўкі ў розных жанрах


Восьмы Кітайскі тэатральны фестываль кампусаў, арыентаваны на кітайскую публіку, і 27-мы Тэатральны фестываль BeSeTo, на якім будуць прадстаўлены як айчынныя, так і замежныя пастаноўкі, пройдуць паралельна з 11 па 30 лістапада ў паўднёва-кітайскім мегаполісе Шэньчжэнь. Пра гэта паведаміў Кітайскі саюз тэатральных дзеячаў, які выступае арганізатарам мерапрыемстваў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У рамках Кітайскага тэатральнага фестывалю кампусаў, які праводзіцца раз у два гады, будуць прадстаўлены 19 тэатральных пастановак у розных жанрах, уключаючы драму, традыцыйную кітайскую оперу, мюзіклы, дзіцячы тэатр і лялечны тэатр. 

Падчас тэатральнага фестывалю BeSeTo пакажуць 12 спектакляў з такіх краін, як Кітай, Рэспубліка Карэя, Японія, Грузія і Балгарыя. Па словах арганізатараў, акрамя спектакляў у рамках BeSeTo таксама пройдзе форум з удзелам прадстаўнікоў міжнароднай тэатральнай індустрыі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.