На Кітайскім міжнародным кірмашы дасягненняў высокіх і новых тэхналогій былі прадстаўлены самыя неверагодныя прадукты: з даху аўто, з выгляду падобнага на суперкар, «вырастаюць» вінты, і разумны аўтамабіль ператвараецца ў разумны «верталёт». Гэты аэрамабіль — распрацоўка кітайскай кампаніі XPeng AeroHT, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Лятаючы аўтамабіль XPeng дазваляе ажыццяўляць свабоднае пераключэнне двух рэжымаў руху — наземнага і паветранага. Падчас перамяшчэння па зямлі аэрамабіль хавае складныя вінты ўсярэдзіне кузава, што робіць аўто больш кампактным, а рух — бяспечным.
Вядома, што ў студзені наступнага года гэты прадукт возьме ўдзел у выставе спажывецкай электронікі CES у ЗША.
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.