Вы тут

Петрышэнка: Важна стварыць адчуванне цуду і казкі


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка распавёў журналістам аб мерапрыемствах навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

14 снежня ва ўрадзе прайшло пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы акцыі, якая стартуе ўжо заўтра, 15 снежня. «Акцыя „Нашы дзеці“ ўжо больш за 25 гадоў ідзе ў нашай краіне па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Штогод мы стараемся, каб яна ахапіла максімальную колькасць дзяцей. Каб яны адчулі цуд, казку, а дарослыя абавязкова рэалізавалі іх запаветныя мары, пра якія хлопцы пішуць у пасланнях Дзеду Марозу. Сёлета мы абнаўляем фармат: урачысты старт акцыі дамо ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы — гэта наш нацыянальны брэнд. Да акцыі падключацца ўсе рэгіёны, і яна пойдзе крочыць па краіне з 15 снежня да 15 студзеня», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, сёння падчас пасяджэння абмяркоўваліся пытанні дастаўкі дзяцей, іх бяспечнага знаходжання на мерапрыемствах, харчавання, напаўнення праграм мерапрыемстваў. «Падчас акцыі „Нашы дзеці“ пройдзе навагодні баль у Палацы Незалежнасці. Ён праводзіцца ўжо больш за пяць гадоў. Ёсць пэўныя бальныя традыцыі нашай краіны, якія мы далей развіваем, удасканальваем. Думаю, тыя дзеці, якія трапяць на гэты баль, а гэта самыя годныя ў нашай краіне — студэнты, навучэнцы каледжаў і старэйшых класаў школ, — зараз актыўна рыхтуюцца, каб прадэманстраваць свае магчымасці і таленты. Уражанні, якія яны атрымаюць ад гэтага мерапрыемства, застануцца ў памяці на ўсё жыццё», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Акрамя таго, у Палацы Незалежнасці запланаваны мерапрыемствы для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. «Яны адбудуцца ў палацы, які сімвалізуе незалежнасць нашай краіны. Гэта таксама ініцыятыва прэзідэнта, каб дзеці маглі дакрануцца да цуду ў асноўным будынку Беларусі», — звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

Традыцыйна галоўная ёлка краіны пройдзе ў Палацы Рэспублікі. «Там таксама плануецца вельмі цікавае дзейства. Нашы артысты падрыхтавалі вельмі цікавую праграму, не хачу раскрываць усе падрабязнасці. Скажу толькі, што будзе жывы гук, жывая музыка і жывая гульня артыстаў. Запросім на прадстаўленне не толькі дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Чакаем гасцей з суседніх краін — Латвіі, Літвы, Расіі», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Таксама ён згадаў пра акцыю «Ад усёй душы», якая стартуе пазней. «Моладзь будзе віншаваць нашых паважаных людзей сталага ўзросту, ветэранаў. Мы павінны дайсці да кожнага чалавека, каб уручыць падарунак, дапамагчы падрыхтаваць святочны стол, падарыць часцінку творчасці і натхнення. Пажылыя людзі вельмі пазітыўна ўспрынялі гэтую ініцыятыву. Сувязь пакаленняў — ключавы элемент для далейшага развіцця нашай краіны. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання разам з моладдзю падрыхтуем да святочных мерапрыемстваў. Вядома, будзем віншаваць са святамі адзінока пражываючых пажылых людзей, інвалідаў, тых, хто дасягнуў 100-гадовага юбілею», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.