Вы тут

У правінцыі Юньнань размалёўваюць... буйвалаў


На поўдні Кітая буйвалы могуць стаць... палатном. У Цзянчэн-Хані-Ійскім аўтаномным павеце правінцыі Юньнань рэгулярна праводзяць фестывалі буйвалінага бодзі-арта, якія прыцягваюць мноства турыстаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Удзельнікі такіх фэстаў дэманструюць свае мастацкія здольнасці і багатую фантазію. На жывёлах яны адлюстроўваюць самыя розныя карціны: чыгунку Кітай — Лаос, касмічны карабель «Шэньчжоў», пейзажы, шчаслівае жыццё, народную культуру, сяброўства... Калі ўсе творы гатовы, мастакі адзін за адным выводзяць свае жывыя палотны на сцэну, каб прадэманстраваць усім прысутным.

Цзянчэн-Хані-Ійскі аўтаномны павет мяжуе з Лаосам і В’етнамам. У фестывалі роспісу буйвалаў сёлета прынялі ўдзел 45 каманд, у тым ліку 3 каманды з В’етнама і 2 каманды з Лаоса.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.