Вы тут

У Беларусі адзначаецца штогадовае зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці


У Беларусі назіраецца штогадовае зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У Следчым камітэце праходзіць паседжанне калегіі з падвядзеннем вынікаў працы следчага ведамства за 2023 год.

«Назіраецца штогадовае зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці. У параўнанні з 2022 годам, у 2023 годзе агульны ўзровень злачыннасці знізіўся на 3,5%. Гэта звязана з пазітыўнымі зменамі, якія адбываюцца ў нашым грамадстве, зладжанай працай праваахоўнікаў. Пры гэтым, разам з агульным узроўнем. злачыннасці, мы адзначаем рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Але размова ідзе не аб гвалтоўных злачынствах. Гэты рост мы адзначаем за кошт павышэння ўзроўню кіберзлачыннасці», — сказаў Дзмітрый Гара.

Кіраўнік следчага ведамства звярнуў увагу, што ў 2022 годзе ўзровень кіберзлачыннасці ў агульнай структуры злачынстваў складаў 16,5 працэнта, а ў 2023 годзе — 21,5 працэнта: «Гэта і крадзяжы шляхам мадыфікацыі камп’ютэрнай інфармацыі, і махлярства, якія ажыццяўляюцца праз глабальную сетку».

Задача Следчага камітэта, дзначыў Дзмітрый Гара, — звяртаць увагу менавіта на гэтую катэгорыю злачынстваў і прыкладаць усе намаганні, каб прафілактаваць іх і змагацца з імі. «Магу сказаць, што пэўныя поспехі ёсць. Ва ўзаемадзеянні з МУС летась мы спынілі дзейнасць трох найбуйнейшых скам-груп. Гэта людзі, якія за тры гады здзейснілі больш за 20 тыс. крадзяжоў з банкаўскіх карт беларусаў. Была спынена дзейнасць найбуйнейшага крыптаабменніка, гадавы абарот — каля $40 млн», — падкрэсліў ён.

Дзмітрый Гара дадаў, што ідзе работа і па іншых напрамках, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі. «У адносінах да беларусаў працуюць, у асноўным, з-за мяжы. Мы гэтых людзей бачым, у тым ліку тых, якія ажыццяўляюць злачынную дзейнасць з тэрыторыі Украіны. Мы гэтаму супрацьстаім і будзем змагацца далей», — запэўніў старшыня Следчага камітэта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?