Вы тут

Жыхар Століна падазраваецца ў забойстве жонкі


Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці высвятляюць абставіны забойства 39-гадовай жыхаркі Століна, інфармуе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка абласнога УСК Рамана Зармаева.


Фота УСК па Брэсцкай вобласці

Уначы 15 сакавіка праваахоўнікі атрымалі паведамленне аб ДТЗ, у якім пацярпеў 38-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen. Мужчына на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў стэлу на ўездзе ў Столін. Вадзіцель атрымаў розныя траўмы. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю нічога не пагражае. Падчас агляду аўтамабіля ўстаноўлена, што стрэлка спідометра знаходзілася на адзнацы звыш 180 км/г.

Як аказалася, у гэтага здарэння ёсць трагічная перадгісторыя. «Раніцай сын пацярпелага ў ДТЗ мужчыны прыйшоў да бабулі з дзядулем і паведаміў, што „дома адбылося нешта страшнае“. Неўзабаве пенсіянеры прыйшлі па месцы жыхарства сына і выявілі жудасную карціну: на падлозе ў ванным пакоі ляжала нежывое цела нявесткі», — расказаў падрабязнасці Раман Зармаеў.

На месца здарэння прыехала следча-аператыўная група. У тым ліку працавалі супрацоўнікі абласнога апарата ўпраўлення. На целе загінулай жанчыны былі множныя траўмы галавы. У кухні спецыялісты знайшлі замытыя сляды крыві і меркаваную прыладу злачынства — сякеру.

«Па адной з версій следства, муж забіў сваю жонку і ў далейшым паспрабаваў на сваім аўтамабілі скончыць жыццё самагубствам», — дадаў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці.

Столінскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч.1 ст.139 (забойства) КК. Яно для далейшага расследавання перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Падазроны затрыманы, з яго ўдзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.