Рэспубліканскую акцыю пад назвай «Рух па правілах!» праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 19 па 26 сакавіка. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Асноўная мэта акцыі — папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і пешаходаў на сродках персанальнай мабільнасці.
У час маштабнай прафілактычнай кампаніі па пытаннях бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху супрацоўнікі ДАІ нададуць увагу прычынам і наступствам ДТЗ, а таксама адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні.
Паўсюдна нарады ДПС будуць набліжаны да пешаходных пераходаў. Пад іх асаблівым кантролем — выкананне правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі і асобамі на сродках персанальнай мабільнасці, а таксама вадзіцелямі ў частцы прадастаўлення перавагі ў руху гэтай катэгорыі.
Прэв’ю: pexels.com
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?